Ганна Янкута

Перакладчыца. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), магістр філалагічных навук (ангельская літаратура). Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Айн Рэнд (Ayn Rand). Лаўрэатка конкурсаў маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009) і Чэслава Мілаша (2011), арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам, а таксама конкурсу "Экслібрыс" (2012, Саюз беларускіх пісьменікаў). Лаўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” у намінацыі “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” за 2009 год (за пераклад першай часткі “Каляднага харала” Ч. Дыкенса і паэзіі Ф. Пэсоа, А. Э. Хаўсмэна і Я. Я. Слаўэрхофа). Пераклады друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “ARCHE”, газеце “Літаратурная Беларусь”. Пераклала на беларускую мову шэраг паэтычных і празаічных твораў Эдгара Алана По, якія ўвайшлі ў зборнік "Маска Чырвонае Смерці” (у 2012 годзе калектыў часопіса "ПрайдзіСвет" быў адзначаны за гэтую кнігу прэміяй ім. М.Багдановіча "Дэбют"), паэму “Свет” Чэслава Мілаша (разам з А. Ф. Брылём і К. Маціеўскай; “Выратаванне”, Логвінаў, 2011), а таксама шмат іншых твораў. Перакладае з ангельскай, польскай, афрыкаанс, нідэрландскай.

Пераклады