Дай мне тое, што ты не даваў нікому…

pen-centre.by · Таццяна Нядбай - Дай мне тое, што ты не даваў нікому...
дай мне тое, што ты не даваў нікому,
і што — ніхто мне
дай мне шал і лютасць адстойвання нашых сноў,
перамогу і стому, якія мяжуюць з комай,
і падатлівасць, у якой мы тонем,
дай мне тое, што ляжа ў падмурак асноў
не шкадуй і не бойся —
няма ні джала, ні куляў,
але я ўглядаюся ў студняў гулкі адчай,
покуль ты не прыйдзеш, пакуль мяне не прытуліш,
а калі прыйшоў —
сядай, завару чай
і змаўчу пра тое, што недзе на дзікай выспе
развіднела і цені спаўзліся ў далёкі кут,
бо тым часам яблыкі побач з домам выспелі
і палын за рогам гаркавейшы ад цыкут
і мы тут