Гаген

pen-centre.by · Мікіта Найдзёнаў - Гаген

Быць Гагенам – афігенна:
хочаш – кінуў жонку з дзецьмі,
знік сабе на выспах дзесьці.
Скажуць: гены. Скажаш: геній.

Мог жа быць звычайным Полем,
мець прыстойную кар’еру.
Хай бы не вышэй ад столi,
дык i не на дне кар’ера.

Можа ён крыху паехаў,
як паехаў на Таіці?
Адгукнуўся дзiкiм рэхам.
Ён паехаў. Вы – стаіце.

Скажуць, даўн, трэснуў шыфер,
з’ехаў з Францыi i з глузду.
Пазначайце шрыфтам тлустым:
ён быÿ першы даўншыфтар.