Могілкі Менску даўно абярнуліся скверамі…

pen-centre.by · Антон Рудак - Могілкі Менску даўно абярнуліся скверамі...

Могілкі Менску даўно абярнуліся скверамі,
Зьніклі крыжы, надмагільлі зраўнялі будьдозеры.
Толькі злавесна-трывожнымі плямамі шэрымі
Даўняе места хаваецца ў спляжаным горадзе

Там, дзе сабакі й каты беспрытульна бадзяюцца,
Дзеці дурэюць пад сонцам на скошанай траўцы,
Дзе патрулююць менты і зьбіраюцца п’яніцы,
Дзе кожны вечар Дзяды і штораніцы Радаўніца.