Паэты, давайце яднацца…

pen-centre.by · Мікіта Найдзёнаў - Паэты, давайце яднацца...

Паэты, давайце яднацца!
Паэткі, давайце я*ацца!
Нас мала на свеце,
хто здольны паэціць.
Паэты, давайце яднацца!
Я не пра саюзы
ці літаб’яднанні,
дзе музы ўжо з пузам,
альбо ў стане зданяў.
Я пра тое, што прамаўляецца
на курылцы за цыгарэтай.
Я пра тое, што адбываецца,
калі разам бываюць паэты.
Я пра тое, калі магчыма
патэлефанаваць уначы.
І замест «як жывеш?»
запытаць новы верш.
Гэта магія –
электрычнасць між пальцаў.
Гэта манія –
у радок укладацца.
Мне няма з кім пра вершы
пагаварыць.
Год страфа не завершана –
ёй не гарыць.
Я хачу, каб мы джэмілі разам!
Каб казалі пра важнае разам!
Каб не спалі начамі,
і каб нас атачалі
слухачы з чытачамі.
Паэты, давайце яднацца!