Рымская дарога

pen-centre.by · Алесь Разанаў - Рымская дарога

Грувасткія важкія камяні ўклаліся ў дол…

I калі я прыходжу да іх,
паволі яны скра­на­юц­ца з месца
і за абсягі зьнямелых ста­год­дзяў
вядуць сустрэчу, і ў ёй су­па­дае,
дзелячыся сабою, тое, што ўмее наз­вац­ца,
і што бяз назвы зусім.

Гэтак складаецца верш,
і паэту ён — перамога, а дзе перамога —
там Рым, але той, хто прыходзіць
да крайняга ка­ме­ня рымскай дарогі,
сябе забірае з прой­дзе­на­га,
і нічога ня ведае ўжо нават верш аб ім.