Спрадвечны гасцінец

pen-centre.by · Алесь Разанаў - Спрадвечны гасцінец

Спрадвечны гасцінец.

Людзі, калі праходзяць альбо праязджаюць па ім, быццам яны парушаюць нешта, што ўжо належыць не гэтаму дню, уздымаюць пыл.

А потым паволі знікаюць — i пыл асядае.

Але калі я думаю пра людзей, мне прыходзяць на памяць словы, якія нібы не тлумачаць нічога:
с п р а д в е ч н ы п ы л .