Так, у дзяды можна трапіць проста…

pen-centre.by · Антон Рудак - Так, у дзяды можна трапіць проста...

так, у дзяды можна трапіць проста,
нават калі не служыў у войску,
нават калі ты дзяўчына –
усё магчыма.

усіх нас чакае машына. сігналіць.
хоць часам усё абяртаецца жартам,
і аскепкі люстэрка – адзіная страта –
але, да жалю,

ніхто з нас ня ведае, што будзе заўтра
і толькі ловіць сігналы сьмерці,
якая ўчора ўжо абяцала
за намі заехаць.

а прадчуваньні і спачуваньні
ў адчаі зьмяшаюцца на экранах,
і кожны першы яшчэ прашэпча:
зарана.

але вырашаюць, зрэшты, наверсе,
і калі-небудзь мы ўсе там сустрэнемся.
час не чакае, пара зьбірацца.
дзе тваё джала, сьмерць?
у срацы.